21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы ❤

21.02.2024

21 лютага ў Дзень роднай мовы выхаванцы першай малодшай групы пазнаёміліся з беларускай народнай пацешкай "Кукарэку, певунок". На працягу ўсяго дня дзеці чулі беларускае народнае слова: пад час мыцця рук, апранання на прагулку, прыема ежы. Таму што менавіта вусная народная творчасць ідзе побач з чалавекам на працягу ўсяго жыцця: ад самай калыскі і да старасці.

Весела і цікава правялі Дзень роднай мовы і выхаванцы другой малодшай группы. На працягу дня яны замацоўвалі ў слоўніку ветлівыя словы і назвы прадметаў асяроддзя праз верш Т. Кляшторнай "Ветлівыя словы", праз дыдактычныя гульні "Сям'я", "Каму што падарыць", слухалі беларускія народныя казкі і разглядвалі ілюстрацыі па гэтым казкам, а яшчэ пагулялі ў беларускія карагодныя гульні "Пайшоў пеўнік у лясок", "Адгадай, чый галасок".

Хлопчыкі і дзяўчынкі са старшай групы, з мэтай пашырэння беларускага слоўніку і развіцця беларускага маўлення, здзейснілі вуснае падарожжа па Беларусі, прынялі ўдзел у дыдактычных гульнях "Мы знаўцы роднай мовы", "Перакладчыкі", у рухомай гульне "Запляціся пляцень". А таксама з вялікім задавальненнем паказалі сваім сябрам беларускую казку "Пых". Дзеці зарадзіліся дрбрым настроем на ўвесь дзень. 

Выхаванцы старшай інтэграванай группы таксама прынялі ўдзел у святкаванні Дня роднай мовы. Яны пабывалі на фотавыставе "Беларускія традыцыі і абрады", а таксама вучыліся адрозніваць беларускае маўленне ад рускага ў гульне "Поле цудаў".