Дзень роднай мовы ў дзіцячым садку

21.02.2023

21 лютага у нашым дзіцячым садку адбыўся Дзень роднай мовы.

Дзень роднай мовы для самых маленькіх выхаванцаў прайшоў у падарожжы па казцы "Рэпка". Усе малыя ведаюць, як гучыць гэта казка на рускай мове, сёння яны даведаліся як і па-беларуску. А таксама з вялікім інтарэсам пагулялі ў розныя гульні па казцы "Рэпка", дзе намагаліся выкарыстоўваць беларускія словы.

Дзёнь роднай мовы ў другой малодшай групе прайшоў па тэме "Мая сям'я - маё багацце". Выхаванцы пазнаёміліся з назвамі членаў сям'і па-беларуску, пагулялі ў розныя гульні пра сям'ю, а таксама самі паспрабавалі паказаць спектакль для сваіх сяброў на беларускай мове.

А выхаванцы старэйшых груп гулялі у розныя гульні на беларускай мове.