21 лютага - дзень роднай мовы

15.02.2022

Паважаныя бацькі!

Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, мець зносіны з навакольнымі, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых, а цяпер і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках або на працягу дня - у залежнасці ад маўленчага рэжыму установы.

Адной з асноўных форм далучэння дзяцей да беларускай мовы з’яўляецца мастацкая літаратура і фальклор. Напрыклад, дзякуючы казцы, дзеці пачынаюць ўсведамляць найгалоўнейшыя ісціны чалавечага жыцця. Казка дапамагае фармаваць асновы маралі, а таксама узбагачае слоўнік дзяцей, вучыць разумець беларускую мову. Таму мы прапануем вам паслухаць і паглядзець самыя вядомыя беларускія казкі ў разделе “Слухаем і глядзім беларускія народныя казкі разам”.

Яшчэ мы запрашаем вас разам з дзецьмі прыняць ўдзел у вэб-квэсце "Падарожжа ў краіну казак". Вас чакае цікавае падарожжа, дзе баба Яга захапіла чароўную кнігу казак і схавала яе ў казачным лесе. Знайсці кнігу Вы зможаце рухаючыся па карце. Па дарозе Вас чакаюць складаныя заданні ад самой Бабы Ягі! Мы спадзяемсяся, што Вы добра ведаеце казкі? Таму ўсе перашкоды не будуць складанымі для Вас. А ва ўзнагароду Вы атрымаеце чароўную кнігу казак.

Таксама запрашаем вас з дзецьмі прыняць удзел у чэленджы "Вершы беларусскіх пісьменнікаў чытаюць дзеці". Для гэтага вам трэба разам з дзецьмі вывучыць на памяць верш на беларусскай мове любога пісьменніка, запісаць відэа і скінуць свайму выхавацелю. Усе вершы мы апублікуем на сайце, а таксама ў сацыяльнай сетцы інстаграм нашага дзіцячага сада.

Жадаем вам поспехаў!