Смак роднай мовы

Беларускія гульні ў сямейным выхаванні

У гульнях развіваецца душэўнае жыццё дзіцяці, фарміруецца асоба, праяўляюцца пакрыху яго таленты. Дзіцячая гульня – гэта праяўленне творчага душэўнага жыцця, укладзенага ў чалавека Богам. Дзеці, якіх пазбавілі гульні, спыняюцца ў сваім духоўным развіцці. “Галоўны абавязак дзяцей – гэта гуляць, умець гуляць…” – так пісала пра значэнне дзіцячай гульні прафесар Свята-Уладзімірскай Духоўнай семінарыі С.С. Куламзіна.

Нацыянальная самасвядомасць – сукупнасць уяўленняў, пачуццяў

 і ведаў чалавека аб сваёй прыналежнасці да пэўнай нацыі, а таксама аб сваім месцы і ролі ў жыцці роднага народа. У сучасным грамадстве праблема далучэння дзяцей да сваёй нацыянальнай культуры набывае асаблівую актуальнасць у сувязі з ростам нацыянальнай самасвядомасці, імкненнем пазнаць  культуру, традыцыі і гісторыю свайго народа.

Дашкольны узрост – найбольш спрыяльны перыяд у далучэнні дзяцей

да беларускай нацыянальнай культуры. Менавіта на гэтым жыццёвым этапе закладаюцца першапачатковыя маральныя, этычныя ўяўленні, узнікае цікавасць да з’яў сацыяльнай рэчаіснасці, да гісторыі сваёй Радзімы, краю, дзе яны жывуць. Веданне гісторыі народа, яго культуры, традыцый дапаможа ў далейшым з павагай і цікавасцю ставіцца да культурных традыцый іншых народаў. У кожнага народа свае казкі, песні, танцы, гульні, і ўсе яны перадаюць з пакалення ў пакаленне асноўныя маральныя каштоўнасці: дабро, сумленне, гонар, дружбу, узаемадапамогу, працавітасць. Такім чынам, далучэнне дзіцяці да народнай культуры неабходна пачынаць з дзяцінства, дзе закладаюцца асноўныя паняцці і прыклады паводзін.

Беларускі нацыянальны фальклор – адзін з самых багатых у славянскім свеце. Ён насычаны педагагічным вопытам і народнай мудрасцю. Талерантнасць, памяркоўнасць, дабрадзейнасць паступова сталі адметнымі рысамі беларусаў. Больш за тое, яны суседнічаюць з такімі якасцямі, як асабістая годнасць, мэтанакіраванасць, актыўнасць. Беларускія народныя гульні – адзін з самых старажытных і арыгінальных сродкаў выхавання. Яны прыйшлі да нас з глыбінь стагодзяў, перадаюцца з пакалення ў пакаленне і цесна звязаны з навакольным асяродзем, бытам і працоўнай дзейнасцю людзей,іх вераваннямі раскрываюць характар, звычкі і традыцыі беларусаў. Аб гэтым сведчаць назвы гульняў : «Заінька», «Воўк і авечкі», «Агароднік», Паляванне на лісаў» і г. д. Як правіла, беларускія народныя гульні – рухомыя. Разам з тым, на гульні можна паглядзець, і з пункту гледжання педагогікі і псіхалогіі, як сродкі адукацыі і выхавання. У дадатку да ўсяго, гэта і выдатны спосаб умацаваць свой дух, сваё цела, развіць працэсы мыслення, фантазёрства, праяўляць кемлівасць і вытрымку.

Вельмі карысным даследаваннем беларускай народнай гульні з'яўляецца праца Уладыслава Козлоўшчыкава «Аб дзіцячым выхаванні беларусаў». Аўтар асаблівае значэнне надае авалоданню духоўна-маральнымі каштоўнасцямі сваіх продкаў, развіццю іх фізічнай і духоўнай сілы. Робячы гістарычны ракурс ў мінулае, даследчык звяртае ўвагу на старажытныя славянскія ігрышчы.

«Калі вы хочаце даведацца пра душу народа, прыгледзіцеся, як і чым гуляюць яго дзеці» – сапраўды вялікі сэнс утрымлівае вядомае выслоўе. Гульня – гэта дзейнасць, з дапамогай якой дзеці ўпершыню ўступаюць у зносіны з аднагодкамі. Ёй належыць галоўнае месца ў жыцці дзіцяці. Гэта асноўная форма яго дзейнасці, змест жыцця. Без гульні не мысліцца дзяцінства.

Народная гульня – найважнейшы сродак перадачы багацця традыцый з аднаго пакалення ў другое. З дапамогай гульні дашкольнікі пазнаюць навакольную рэчаіснасць, засвайваюць звычаі, традыцыі, абрады свайго народа, а таксама авалодваюць неабходнымі для жыцця ўменнямі і навыкамі . Удзельнічаючы ў гульнях, дзеці спазнаюць не толькі матэрыяльную, але і духоўную культуру свайго народа, пранікаюцца яго духам. Акрамя таго, народныя гульні, далучаючы дзяцей да нацыянальнай культуры, заражаюць іх станоўчымі эмоцыямі. Усе калектыўныя народныя гульні вучаць дзяцей уважліва ставіцца да партнёраў па гульні, знаходзіць агульную мову, гэта фарміруе ў дашкольнікаў здольнасць да разумення, сацыяльнага адчування іншага чалавека, здольнасць да супрацоўніцтва. Так як народныя гульні мяркуюць ўдзел вялікай колькасці дзяцей, то, само сабой, у іх выкарыстоўваецца харавы спеў, які найлепшым чынам спрыяе развіццю ў дзяцей музычных здольнасцяў, садзейнічае росту цікавасці да народнай музыкі, песні.

Выкарыстоўваючы народныя гульні ў вучэбна-выхаваўчым працэсе, мы распавядаем дзецям пра жыццё народа, паказваем ілюстрацыі, якія адлюстроўваюць культуру народа, прадметы побыту і мастацтва. Для дзяцей цікавыя гульні, якія адлюстроўваюць традыцыйныя звычаі народа. Гульня, як эфектыўны інструмент выхаванне знайшла сваё прызначэнне, ярка ўпісалася ў святочна-абрадавую культуру Беларусі. Народная гульня стала паўнапраўным элементам святочных мерапрыемстваў. Але на вялікі жаль, творчы і выхаваўчы патэнцыял народных гульняў у сучаснай святочнай культуры Беларусі рэалізуецца не ў поўным аб'ёме. Праз беларускія народныя гульні мы далучаем дзяцей да нацыянальнгай культуры, тым самым фарміруем нацыянальную самасвядомасць, пачуццё любові да Радзімы, глыбокага пазнання спадчыны сваіх продкаў.

 

Спіс літаратуры

  1. Ермакова, З.І. Шабека, В.М. Беларускія гульні ў дзіцячым садзе / З.І. Ермакова В.М. Шабека. – Мінск : Народная асвета, 1987.
  2. Дуброва, В.П. Адраджэнне нацыянальных традыцый у дзіцячым садзе / В.П. Дуброва, В.П. Мілашэвіч, Л.Ф. Саучанка. – Віцебск, 1994.
свернуть

Беларускія народныя казкі ў жыцці дзіцяці

Картинки детей для оформления (35 фото) 🔥 Прикольные картинки и юморДашкольнае дзяцінства – залатая пара ў жыцці кожнага чалавека і, разам з тым, вялікі і адказны перыяд псіхічнага і інтэлектуальнага  развіцця асобы. Менавіта ў гэтым узросце найбольш інтэнсіўна развіваюцца ўсе псіхічныя функцыі, фарміруецца здольнасць да складаных відаў дзейнасці, закладваецца агульны фундамент пазнавальных здольнасцей.

Гэта самы спрыяльны час для выяўлення і развіцця патэнцыяльных задаткаў у дзіцяці, закладзеных прыродай.

Калі мы разумеем, што з’яўляецца асабліва важным для фарміравання здольнасцей дзіцяці, яго пачуццяў, умення думаць, то здолеем дапамагчы яму ўвайсці ў свет творчасці, фантазіі, уяўленняў, даць магчымасць для найбольш поўнага развіцця дзіцяці.

Адным з важных шляхоў творчага пазнання рэчаіснасці з’яўляецца казка. Народныя казкі – найбагацейшы скарб, у іх увасоблены мудрасць, мастацкі талент народа, глыбокі роздум чалавека над жыццём, яго вопыт, назіранні за навакольнымі з’явамі. Казка  ўзнаўляе даўно забыты  час і падзеі, страчаныя ў памяці народа, своеасаблівы каларыт часу і жыцця. Менавіта праз казку дзеці дакранаюцца да жыцця, культуры, быту нашых продкаў.

Казка дае маленькаму чалавеку ўрокі патрыятызму і маралі. Усім сваім паэтычным ладам яна вучыць разумець народнае ўяўленне пра добрае і злое, высокае і нізкае, сумленнае і агіднае, гуманнае і жорсткае.  Яна садзейнічае развіццю эстэтычных пачуццяў, без якіх немагчыма высакароднасць душы, суперажыванне, сардэчная чуласць да чалавечага гора, пакут. Яна ўмацоўвае ў дзяцей жыццялюбства, аптымізм, вучыць іх маралі, развівае ўяўленне, будзіць творчыя здольнасці. Дзякуючы казцы дзеці пазнаюць свет не толькі розумам, але і сэрцам.

Патрабуецца інтэнсіўная душэўная праца дзіцяці, каб здолець пайсці за ўяўленнямі казачніка, развіваючы і фарміруючы свет уласных уяўленняў, пашыраючы свае веды аб навакольным асяроддзі. І калі мы расказваем дзецям казкі, важна  не проста вучыць іх сачыць за ланцужком падзей, за сюжэтам, але і ствараць умовы для развіцця такіх пазнавальных працэсаў, як успрыманне, памяць, мысленне, мова, уяўленне. Менавіта эмацыянальнасць і здольнасць да пераймання, атаясамліванне сябе з казачнымі героямі робяць дзяцей даверлівымі, “даступнымі” для педагагічнага ўзаемадзеяння.

 

Крынiца: http://www.ds15-smorgon.grodno.unibel.by/main.aspx

свернуть

Слухаем і глядзім беларускія народныя казкі разам

"Курачка Рабка"


"Дзедава рукавічка"


"Коцік, пеўнік і лісіца"


"Як курачка пеўніка ратавала"


"Калабок"


"Церамок"


Пацешкi для маленькіх


"Верабей i Мыш"


"Зайкава хатка"

свернуть

Шануйце мову, каб не памерла!

Дети - красивые картинки (40 фото) • Прикольные картинки и позитивАдной з істотных адзнак кожнага народа з’яўляецца яго мова. Па мове людзі пазнаюць, якой нацыянальнасці чалавек. Беларускі паэт Францішак Багушэвіч пісаў, што мова- гэта “ адзежа душы” чалавека. Яна ўніверсальная форма выяўлення, існавання і захавання духоўнай культуры чалавека, нацыі.

На беларускай мове складзена шмат песень, казак, апавяданняў, прыказак, прымавак, загадак. Напісаны мастацкія творы, якія перакладзены на мовы розных народаў свету.

Доўгі, слаўны, але нялёгкі шлях развіцця прайшла наша мова, перш чым стаць нацыянальнай мовай беларускага народа, дзяржаўнай у рэспубліцы.

Беларуская мова ўвабрала ў сябе здабыткі папярэдняй гістарычнай супольнасці беларусаў – беларускай народнасці. Ператварэнне мовы беларускай народнасці ў нацыянальную мову пачалося ў сувязі з фарміраваннем беларускай нацыі ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзяў.

Вялікую ролю ў развіцці беларускай нацыянальнай мовы адыгралі творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Цёткі і іншых, якія шмат сваіх твораў прысвяцілі дзецям. Творы гэтых паэтаў вывучаюцца дзецьмі на занятках і ў дашкольных установах. Вывучаючы іх, дзеці бліжэй знаёмяцца з беларускай мовай. Але заняткаў, якія праводзяцца ў дзіцячым садку па вывучэнню беларускай мовы недастаткова для таго, каб дзеці валодалі роднай мовай дасканальна. У рашэнні данай праблемы павінны прыняць удзел і бацькі. Менавіта бацькам трэба часцей ужываць беларускую мову ў паўсядзённым жыцці. Самім размаўляць на беларускай мове і вучыць гэтаму сваіх дзяцей.

Для авалодання дзецьмі беларускай мовай прапануецца ужываць беларускія народныя прыказкі і прымаўкі, забаўлянкі, казкі, вершы, апавяданні,загадкі. Праграма “Пралеска”, па якой працуюць усе дашкольныя установы Рэспублікі Беларусь, прапануе творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў для рознага ўзросту дзяцей ад 2 да 7 гадоў.

Дзецям малодшага дашкольнага ўзросту прапануецца знаёміцца і вывучаць з такімі беларускімі народнымі забаўлянкамі як “Сонейка- сонца”, “ Мышка , мышка, дзе была?”, “Верабейчык”, “ Го- го, гусачок”, “Белабока- сарока”, “Божая кароўка”, “Сарока- варона”, “ Бычок”, “ Сядзіць мядзведзь на калодзе” і іншыя.

Беларускі народныя казкі “Коцік Петрык і мышка”, “Муха- пяюха”, “ Дзедава рукавічка”

Вершы  А. Лойкі “Верабейчык”, В. Віткі “Бабіны госці”, “Коця і Каця”, І. Муравейкі “ Я сама”, А. Дзяружынскага “Сняжынкі”, М. Чарняўскага “ Конік”, Н. Галіноўскай “Коцік- варкоцік”, “ Калыханка” і іншыя.

Апавяданні А. Кобец – Філімонава “Мароз- Чырвоны Нос” і інш.

Дзецям сярэдняга дашкольнага ўзросту рэкамендуецца знаёміцца і вывучаць беларускія народныя забаўлянкі “ Ой, бычок, мой бысенька”, “Кукарэку, певунок”, “Вожык”, “Кіска” і іншыя.

Беларускія народныя казкі “Пшанічны каласок”, “Піліпка- сынок”, “Былінка і верабей”, “Сынок- з- кулачок”, “Каза- манюка”, “ Пчала і муха”, “ Коцік, пеўнік і лісіца”, “ Каток- залаты лабок”.

Вершы Л. Геніюш “Капуста”,” Зубры”, “Павучок”, В. Віткі “Піла”, А. Лойкі “Кураняты”, С. Сокалава- Воюша “Блакіт нябёс”, А. Дзеружынскага “Бусел і хлопчык”, Я.Коласа “ Зіма”, “ Храбры певень”, “На рэчцы зімой”, С. Шушкевіча “Нашы сябры”, Я. Журбы “Восень”, “ Коцік”, Р. Барадуліна “Ната любіць маму”, Я. Купалы “Лістапад” і іншыя.

Апавяданні В. Хомчанкі “Яблык”, Я. Брыля “Жыў- быў вожык” і іншыя.

Для авалодання дзецьмі старэйшага ўзросту беларускай мовай вельмі карысна будзе знаёміцца і вывучаць наступныя творы: забаўлянкі “Ходзіць коцік па палях”, “ Я пасею канапельку”, вершы  Э. Агняцвет “Саўка за сталом”, М. Багдановіча “Зімой”, Р. Барадуліна “Загадкі на градках”, А. Вольскага “Радзіма”,” В. Віткі “Бусел”, Я. Коласа “ Вясна”, “Першы гром”, Я. Купалы “ Хлопчык і лётчык”, “Бай”, М. Танка “Жук і слімак” і іншыя.

Апавяданні Цёткі “Журавель і чапля”, З. Бядулі “ Скарб”, В. Ластоўскага “ Варона і рак” і іншыя.

Беларускія народныя казкі “ Жаронцы”, “ Лёгкі хлеб”, “Кот Максім”, “ Гарошак”, “Лісіца – хітрыца”, “ Як кот звяроў напалохаў” і іншыя.

Беларуская мова адкрывае для кожнага грамадзяніна Беларусі шырокі шлях да ведаў, спрыяе фарміраванню асобы.

Любоў да сваёй Радзімы, свайго народа пачынаецца з любові да роднай мовы.Мова яднае нас у народ, які носіць прагожае імя – беларусы.Будзем жа вывучаць беларускую мову, шанаваць гэты бясцэнны скарб, які перадалі нам нашы таленавітыя продкі, мудрыя і мужныя дзяды і прадзеды. Будзем жа размаўляць на роднай беларускай мове, не саромячыся, каб захаваць і перадаць яе нашым нашчадкам. Будзем жа шанаваць нашу мову, каб яна жыла  заўжды і, каб ніколі не памерла!

 

Крыніцы:

  • http://knihi.com/Ciotka/Sanujcie_rodnaje_slova.html
  • https://sad8kalinkovichi.schools.by/pages/shanujtse-rodnuju-movu

 

свернуть

Размаўляйце разам з намі

Изображение Изображение

Изображение Изображение

Изображение Изображение

Изображение Изображение

Изображение Изображение

Изображение

свернуть